ТЭАТРА́ЛЬНЫ МУЗЕ́Й імя А.А.Бахрушына, Дзяржаўны цэнтральны тэатральны музей імя А.А.Бахрушына,
найбуйнейшы ў свеце тэатр. музей. Засн. ў 1894 у Маскве рас. тэатр. дзеячам К.А.Бахрушыным на аснове ўласнай калекцыі. З 1909 літ.-тэатр. музей, пасля перадачы літ. збору ў інш. архівы — тэатральны. У 1913 перададзены Бахрушыным Рас. АН, з 1918 дзярж., з 1919 імя Бахрушына, які прызначаны пажыццёвым дырэктарам музея. У фондах больш за 1 млн. адзінак па гісторыі рас. т-ра: асабістыя фонды, рукапісы буйнейшых акцёраў, рэжысёраў, драматургаў і інш., зборы тэатр. праграм і афіш, эскізаў дэкарацый і касцюмаў вядомых тэатр. мастакоў, рэдкіх фотаздымкаў і негатываў. У кніжным фондзе больш за 70 тыс. тамоў. Дзейнічае (з 1948) пастаянная выстаўка, прысвечаная Ф.Шаляпіну.
Літ.:
Государственный центральный театральный музей им. А.А.Бахрушина: Альбом. М., 1971;
По страницам театральных рукописей. М., 1988.
т. 16, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)